Ад каранавірусу – да інсульту

Грамадства Свежыя навіны

Страта нюху і смаку, праблемы са слыхам, выпадзенне валасоў, на жаль, гэта не ўсе наступствы каранавірусу.

Апошнім часам медыкі занепакоены уплывам патагену на сасуды: узрасла рызыка інсультаў, у тым ліку ішэмічных.

Посткавідная ішэмія мозгу з аднолькавым “апетытам” паражае і пажылых, і людзей 20-45 гадоў.

Каб не дапусціць захворвання, варта паклапаціцца аб прафілактыцы:

* пасля COVID-19 уваходзьце ў ранейшы тэмп жыцця плаўна, без мітусні і рыўкоў;

* пазбягайце стрэсаў: і псіхаэмацыйных, і звязаных з фізічнай нагрузкай; * спорт і фізкультура карысныя, але толькі ва ўмеранай колькасці;

* захоўвайце рэжым сну, больш адпачывайце, часцей бывайце на свежым паветры;

* прытрымвайцеся правільнага харчавання: Ешце агародніну і садавіну, крупы, нятлустае мяса і рыбу, малочныя прадукты; не злоўжывайце соллю і цукрам; адмоўцеся ад алкаголю;

* перыядычна праходзьце абследаванне: правярайце маркеры печані і нырак, стан сэрца, узровень вітаміну D і антыцелаў. У першую чаргу гэта неабходна людзям з групы рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў і дыябету; * абавязкова здайце аналіз на згусальнасць крыві: даказана, што ў тых, хто перахварэў на COVID-19, яна яшчэ доўга застаецца высокай.

Выконваць меры прафілактыкі інсультаў ці не – асабістая справа кожнага. Аднак факты несуцяшальныя: тыя, хто ігнаруе прадпісанні медыкаў, праз 6-12 месяцаў могуць атрымаць пашкоджанне мозгу або адтэрмінаваны інсульт.

Анатоль ЮРКЕВІЧ,
доктар агульнай практыкі Дзятлаўскай ЦРБ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: