Вынікі падведзены

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У Дзятлаўскім раёне завяршыўся агляд-конкурс пасеваў сельскагаспадарчых культур.

У Войневічах заслужаныя ўзнагароды кіраўнікам і галоўным аграномам сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўшчыны ўручыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка.

Першае месца ў раённым конкурсе занялі аграрыі СГФ “АграМілк”, на другім – ТАА “РоданАгра”  і “РоданАграПол”, трэцяе – у ААТ “Граніт-Агра”. Найлепшая гаспадарка па ўкараненні новых тэхналогій пры апрацоўцы азімых зерневых культур – ТАА “РоданАграПол”, па пасевах азімых зерневых і азімага рапсу – СГФ “АграМілк”, яравых зерневых і зернебабовых культур (акрамя грэчкі) – КСУП “Жукоўшчына”, грэчкі – ААТ “Граніт-Агра”, цукровых буракоў і лёну – КСУП “Войневічы”, бульбы – КСУП “Хвінявічы”. Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.

Таксама за плённую працу ўзнагародай было адзначана ААТ “Дварэц-Агра”.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga