Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў

Важнае Грамадства

Прэзідэнт нашай краіны неаднойчы звяртаў увагу, што ў Беларусі павінна быць як мага больш свядомых патрыётаў, хто не на словах, а на справе любіць, шануе і паважае родную старонку.

Апошнім часам вакол нас развялося надта шмат людзей перакаці-поле, “беглых”, якія за мяжой плявузгаюць на тыя мясціны, што іх нарадзілі, выхавалі, далі пуцёўку ў самастойнае жыццё. На шчасце, значна больш сярод нас тых, для каго Айчына – не пусты гук.

Не сакрэт, што нацыянальная самасвядомасць  звязана з пачуццём любові да бацькоў, родных, дзяцей, да зямлі, на якой нарадзіўся і вырас, да культуры, традыцый Бацькаўшчыны. Гэта тое, без чаго немагчыма стаць сапраўдным грамадзянінам, патрыётам. Ад узроўню сфарміраванасці нацыянальнай самасвядомасці залежыць прагрэс краіны і нацыі ў цэлым.

Перакананы, што амаль у кожным населеным пункце Беларусі здаралiсянезвычайныя гiсторыi, жылi знакамітыялюдзi, iснавалiўнікальныя традыцыi. Недаравальна, калi гэта забываецца. Гісторыя павінна жыць і перадаваць нашчадкам літаральна ўсё.

Асабліва мне запомніліся праекты, акцыі апошніх гадоў:  “Мой род, мая радзiма”,  “Славутыя iмёны маёй малой радзiмы”. Дзякуючы такім мерапрыемствам з’яўляецца шмат маладых даследчыкаў, якiя пачынаюць сур’ёзна цікавіцца гiсторыяй сваёй мясцовасцi.Не могуць не радаваць штогадовы конкурс “Бiблiятэка – асяродак нацыянальнай культуры”,  фестываль “Берагiня”. Асобная цікавая старонка – царкоўнае краязнаўства. Падарожжы і экскурсіі па родных мясцінах прывіваюць падрастаючаму пакаленню пачуццё гонару за сінявокую Беларусь, а знаёмства з побытам продкаў, элементамі народнай педагогікі – пачуццё павагі да цярплівага і добразычлівага беларуса.

Мяне вельмі радуе, што ў нас актыўна развіваецца школьнае краязнаўства. Навучэнцы пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў пішуць краязнаўчыя даследаванні, якія з’яўляюцца важным сродкам далучэння дзяцей да пошукава-даследчай дзейнасці. Цудоўна, што юныя краязнаўцы літаральна з усіх вёсак, пасёлкаў, гарадоў Беларусі пастаянна ўдзельнічаюць у экспедыцыях, паходах, экскурсіях, адкрываюць і даследуюць новыя факты і знаходкі, звязаныя з гісторыяй, культурай, прыродай і эканомікай малой  радзімы. Дарэчы, адных толькі школьных музеяў у нас ажно каля 1500. Разнастайныя і праграмы, па якіх працуюць юныядаследчыкі: летапіс роднага краю, землякі, зніклыя помнікі, археалогія, культурная спадчына, этнаграфія, ваенная гісторыя, мірныя будні, Вялікая Айчынная вайна, дзеці вайны.Краязнаўства – гэта любоў і павага да роднай зямлі.  Яно ўзбуджае цікавасць і выхоўвае павагу да вытокаў нашых, уздзейнічае і на розум, і на душу. З пакалення ў пакаленне перадаюцца вечныя каштоўнасці: працавітасць, сумленнасць, справядлівасць, пачуццё нацыянальнай годнасці, павага да старэйшых.

Вялікая ўвага зараз адводзіцца патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Янопавінна быць дамінантнай лініяй у час правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў. Патрыятызм павінен стаць тым сродкам, які абароніць моладзь ад шкоднага ўплыву сучаснай масавай псеўдакультуры, абыякавасці, эгаізму.

У Год гістарычнай памяці трэба нарэшце ўсвядоміць, што мы маем велізарнае духоўнае багацце. Дык давайце ж разам збіраць, вывучаць і даследаваць народную спадчыну!

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 



Теги: