На Дзятлаўшчыне завяршыўся футбольны праект “Чэмпіён”, які быў арганізаваны пры падтрымцы асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, аддзела адукацыі райвыканкама, раённых фізкультурна-спартыўнага клуба і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
У ім прынялі ўдзел навучэнцы школ раёна 2008-2013 гадоў нараджэння – усяго каля 500 дзяцей. На працягу трох этапаў праекта яны гулялі ў футбол і міні-футбол у рамках турніру і раённых спаборніцтваў, дэманстравалі і ўдасканальвалі майстэрства ў тэставых практыкаваннях, праяўлялі сябе ў тэматычным фестывалі “Адзін пераможца”.
На фінальным этапе “Чэмпіёна” начальнік аддзела масавага футбола асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Віталь Валасюк і прадстаўнік раённай федэрацыі Уладзімір Ганчар уручылі ўсім удзельнікам спаборніцтваў медалі і дыпломы, памятныя падарункі ад АБФФ. Таксама кожную школу ўзнагародзілі кубкам удзельніка праекта і футбольнымі мячамі.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота ўдзельнікаў спаборніцтваў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga