Каманда “ФСК Дзятлава” працягвае барацьбу ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе ў другой лізе Гродзенскага дывізіёна.
Дзятлаўчане атрымалі ўпэўненую перамогу над сапернікамі са “Слонім-Сіці”. Нашы футбалісты правялі чатыры паспяховыя атакі, якім сланімчане так нічога і не змаглі супрацьпаставіць – 4 : 0. Галы забілі Дзяніс Трафімчык, Мікалай Рудкоўскі, Арцём Гузік і Ягор Грыцук.
Матч з зэльвенскай “Чайкай” завяршыўся нічыёй – 1 : 1. Сярод дзятлаўскіх футбалістаў вызначыўся Максім Амплееў.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Уладзіміра ГАНЧАРА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga