Новым кнігам – добры дзень!

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы вялікае паступленне новых кніг.

Вера Калачкова “Трэцяе дзіця Джэйн Эйр

Прастадушная і чуллівая медсястра Таня была цалкам задаволена сваім жыццём: жыла разам з любімай бабуляй ва ўласнай кватэры, футра сабе з прэміі купіла прыгожае, ежа заўсёды ў доме ёсць, ну а тое, што не прыгажуня і мужчыны на яе не зазіраюцца, дык гэта ці галоўнае?

І так ужо атрымалася, што жыццёвы паварот у Таніным лёсе здарыўся зусім недалёка ад яе дома, у суседнім двары…

Таксама паступілі і наступныя кнігі аўтара: “Пачуццё Магдаліны”, “Асаблівы выраз твару”, “Гэта мая праўда”, “Пад ветразем надзеі”, “Цёмны час душы”.

 Таццяна Алюшына “У агні аргенцінскага танга”

Паміж Лізай і Глебам ляжала цэлая прорва: яе ўзрост, яго сям’я… але аргенцінскае танга няўмольна закруціла іх, зрабіўшы раптам магчымым самае неверагоднае. Усім, хто глядзіць на пару, ясна: Ліза і Глеб створаны адзін для аднаго. Толькі ці змогуць яны быць разам па-за танцпляцам?..

Новае паступленне кніг Таццяны Алюшынай: “Сэрца просіць шчасця, “Мая неспадзяваная радасць”, “Заблытаныя адносіны, “Адтэрмінаваны шанц, ці Падарунак з мінулага жыцця.

 Ганна Малышава Труфельны сабака каралевы Джаваны

Нават самы адданы сабака можа стаць небяспечным, нават самы блізкі сябар можа раптам здрадзіць. Яна ўмее адрозніваць арыгінал ад падробкі, вяртаць да жыцця старадаўнія шэдэўры, якія гінуць. Але ці пад сілу ёй адрозніць сапраўдную дружбу ад уяўнай, калі цана празорлівасці – чалавечае жыццё?

Акрамя гэтага, новае паступленне кніг аўтара: “Смак забойства”, “Каханне халаднейшае за смерць”, “Прывіды з’яўляюцца апоўдні, “Запасны выхад.

Чакаем усіх жадаючых!

Лаўра КУНЮЦІЦЕ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga