Лета – не толькі сезон адпачынку, але і добрых спраў.
Як расказала галоўны спецыяліст аддзела па працы і занятасці Наталля Губар, ужо ў чэрвені 2022 года свой першы працоўны вопыт на Дзятлаўшчыне набыў 61 навучэнец установаў адукацыі ва ўзросце 14-15 гадоў.
Такую цудоўную магчымасць кожны год дзецям для далучэння да грамадска карыснай работы і атрымання працоўных навыкаў прадастаўляе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Напрыклад, сёлета, па словах Наталлі Аляксандраўны, у рамках раённай моладзевай занятасці непаўналетнія работнікі ў 8 школах раёна рамантавалі кнігі, яшчэ ў 2 школах шылі дзіцячую пасцельную бялізну, якую мяркуецца выкарыстоўваць у школьных групах падоўжанага дня для першакласнікаў, і дарослую – для Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якая будзе выкарыстана ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Наталляй ГУБАР
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga