Хто стаў пераможцам “Зецельскага фэсту”?

Важнае Грамадства

Работа інтэрактыўных пляцовак фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася на прыемнай ноце: пераможцы, прызёры і ўдзельнікі конкурсаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Дыпломы, грашовыя прэміі і падарункі ўручыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч.
Самымі спрытнымі, хуткімі і дружнымі ўдзельнікамі конкурсу “Мама, тата, я – спартыўная сям’я” аказалася каманда сям’і Карнелікаў, ім дасталася першае месца. На другой пазіцыі замацавалася сям’я Альховікаў, “бронза” пляцоўкі — у сям’і Памбухчан.

Упершыню і з поспехам на сямейным свяце працавала гастранамічная пляцоўка. Лепшай на ёй стала вялікая дружная сям’я Міклашаў, віцэ-чэмпіён – сям’я Бакшукоў, бронзавы прызёр – сям’я Калодка. Спецыяльным прызам конкурсу “Скрыжаванне мастацтваў” журы вырашыла адзначыць сям’ю Загорцавых.


Лепшых творцаў на свяце вызначыла пляцоўка “ART-Batll”. Імі стала сям’я Дварчанінаў, “серабро” конкурсу – у сям’і Дзедавых, “бронза” – у Карасцялёвых.

На творчай пляцоўцы “ Беларускі 3D дворык” не аказалася роўных сям’і Урбановічаў, якая адзначана дыпломам за першае месца. Узнагарода за другое месца – у сям’і Свібаў, за трэцяе – сям’і Кульшаў. Прызам ад журы была адзначана сям’я Кашко.


Сярод сем’яў, якія выпрабоўвалі свае песенныя і танцавальныя здольнасці на конкурснай пляцоўцы “Скрыжаванне мастацтваў”, перамогу заваявала сям’я Санцэвічаў, прызы за другое месца дасталіся сям’і Анушкевічаў, за трэцяе – сям’і Васько. Суцяшальны прыз уручылі сям’і Зянковічаў.

Усе сем’і, удзельніцы інтэрактыўных пляцовак, акрамя прызоў і дыпломаў, атрымалі шмат пазітыву, набылі цікавы вопыт і новыя знаёмствы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga