У Дзятлаве на стадыёне “Колас” у рамках фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” праходзіць спартакіяда “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”.
У спаборніцтвах прымаюць удзел сямейныя каманды з розных арганізацый, КСУПаў і ўстановаў Дзятлаўшчыны.
У камандным заліку сем’і-пераможцы вызначаюцца ў трох дзіцячых узроставых групах: 6-8 гадоў, 9-11 гадоў, 12-14 гадоў. Мамы скачуць на скакалцы 30 метраў, таты бегаюць 400 метраў і разам з дзецьмі 12-14 гадоў выбіваюць фігуры ў гарадошным спорце. Хлопчыкі і дзяўчынкі 6-8 і 9-11 гадоў спаборнічаюць на лёгкаатлетычнай паласе, 12-14 гадоў – у чаўночным бегу. Таксама ў поўным саставе ўсе сем’і дэманструюць трапнасць у дартсе, бацькі разам з дзецьмі 9-11 гадоў удзельнічаюць у турыстычнай эстафеце.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga