“Бітвы” працягваюцца

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Дзятлаве на пляцоўцы са штучным пакрыццём каля стадыёна “Колас” прадаўжаюцца спаборніцтвы ў рамках рэспубліканскага футбольнага праекта “Бітва пляцовак”.

Хлопцы і дзяўчаты 2008-2010 гадоў нараджэння паўдзельнічалі ў фестывалі футбольных навыкаў, дзе прадэманстравалі сваё майстэрства. Па выніках спартыўных конкурсаў пераможцамі сярод дзяўчат сталі Карына Яраш і Дзіяна Індура, сярод хлопцаў – Кірыл Лагун і Мікіта Насовіч. Ад асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” дзецям уручылі памятныя падарункі.

Таксама ў рамках “Бітвы пляцовак” у футбольным фестывалі і ў турніры па міні-футболе прынялі ўдзел выхаванцы летняга спартыўна-аздараўленчага лагера “Алімпіец”.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga