Усё пачынаецца з сям’і

Важнае Грамадства

Раённы бацькоўскі сход пад такой назвай прайшоў у цэнтры культуры і народнай творчасці з удзелам бацькоў непаўналетніх дзяцей, прызнаных у сацыяльна ненадзейным становішчы, кіраўнікоў установаў адукацыі, старшыняў бацькоўскіх камітэтаў, спецыялістаў службаў прафілактыкі раёна.

Праграма выступленняў была скіравана на павышэнне адказнасці бацькоў за выхаванне і ўтрыманне дзяцей, фарміраванне каштоўнасных адносінаў да сям’і, добранадзейнага ладу жыцця, бацькам расказалі аб ролі і значэнні сям’і для дзіцяці, складальніках паспяховага сямейнага выхавання, якія наступствы для дарослых будзе мець ігнараванне клопату пра жыццё і здароўе непаўналетніх і іх выхаванне. Таксама паведамілі аб тым, як у раёне наладжана прафілактыка правапарушэнняў, гвалту і жорсткага абыходжання ў сям’і, як захаваць псіхічнае і фізічнае здароўе, папярэдзіць шкодныя звычкі і якая наркалагічная дапамога аказваецца асобам, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці. Асаблівую ўвагу прысутных засяродзілі на стварэнні бяспечных умоваў для жыццядзейнасці дзяцей, тым больш у час летніх канікулаў.  Прыемнымі момантамі бацькоўскага сходу стала прадстаўленне сацыяльна значнага праекта “Мая сям’я – мая краіна” ад сям’і Міклашаў – пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2022” і прэзентацыя выставы “Адказнае бацькоўства”, падрыхтаванай спецыялістамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga