Андрэй Садоўскі: «У цэлым выканалі намечаныя планы»

Галоўнае Улада

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося ў пашыраным саставе з запрашэннем начальнікаў аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак, абмеркаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў першым квартале гэтага года.

Удзел у рабоце пасяджэння прыняў Аляксей Сіняўскі, начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.

На парадак дня былі вынесены пытанні выканання паказчыкаў валавога рэгіянальнага прадукту, прыцягнення інвестыцый у асноўны капітал, вынікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, паступлення даходаў у кансалідаваны бюджэт, падрыхтоўкі да будучага ацяпляльнага сезона. Як адзначыў Андрэй Садоўскі, нягледзячы на наяўныя цяжкасці перыяду санкцый, парушэння лагістыкі, зніжэння дзелавой актыўнасці па трох асноўных і шасці з дзевяці дадатковых параметрах развіцця Дзятлаўшчына выканала намечаныя планы, у цэлым паказваючы станоўчую дынаміку. Цяпер галоўнае – гэта захаваць гэтыя паказчыкі і палепшыць іх.

Першы квартал у лічбах

Паказчык па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаўся на ўзроўні 102,0 % пры заданні 100,3 %. Рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі выйшаў са станоўчым значэннем (106,4 % пры заданні 100,9 %).  Інвестыцыі ў асноўны капітал па раёне ў працэнтах да адпаведнага перыяду 2021 года склалі 113,8 % пры прагнозе 97,0 %.

Станоўчая дынаміка назіраецца па аб’ёме будаўніча-мантажных работ,

па грузаабароце. З зоны адмоўных значэнняў не выйшаў паказчык па індэксе фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі. Не выкананы заданні па аб’ёме эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў, па пасажыраабароце.

Адным з цэнтральных пытанняў на пасяджэнні стала сітуацыя ў сельскай гаспадарцы раёна.

Дапушчана зніжэнне па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі і адпаведна невыкананне паказчыка па тэмпе росту валавой прадукцыі ў супастаўных цэнах за студзень-сакавік 2022 года ў КСУП “Войневічы” – 83,2 %, ААТ “Граніт-Агра” – 94,8 %.

Сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна выраблена малака за студзень-сакавік 13 796 тон, што складае 105,1 % да аналагічнага перыяду 2021 года. Надой на адну карову павялічыўся на 132 кілаграмы.

Рост па вытворчасці малака забяспечаны ў трох прадпрыемствах: СГФ “АграМілк” – 128,2 %, ААТ “Дварэц-Агра” – 103,8 %, КСУП “Жукоўшчына” – 107,4 %.

Зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы абумоўлена памяншэннем колькасці пагалоўя маладняку на 779 галоў па раёне, у тым ліку ў гаспадарках: “Войневічы” – на 177 галоў, “Жукоўшчына” – на 170. З-за адсутнасці канцэнтраваных кармоў у рацыёне маладняку буйной рагатай жывёлы не забяспечваецца атрыманне тэхналагічнага прыбаўлення ў вазе.

За студзень-сакавік атрымана 688,5 тоны прадукцыі вырошчвання свіней, што складае 92,8 % да студзеня-сакавіка 2021 года. У сувязі з тым, што ў структуры валавой прадукцыі ААТ “Граніт-Агра” вытворчасць свініны займае 38,0 %, у структуры раёна – 13,9 %, зніжэнне вытворчасці прадукцыі вырошчвання свіней адмоўна адбілася на выкананні паказчыка па тэмпе росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах.

Крытыка ад старшыні райвыканкама гучала ў адрас кіраўнікоў гаспадарак “Граніт-Агра”, “Дварэц-Агра”, “Войневічы”.

Былі пытанні ў Андрэя Садоўскага і да кіраўніцтва завода “Алгонь”, Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

Не забяспечылі выкананне паказчыкаў бізнес-планаў па ІФА ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” (82,3 % пры плане 100,2 %), Дзятлаўскае раённае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (89,2 % пры плане 95,4 %).

Зніжэнне аб’ёмаў вырабленай прадукцыі на заводзе “Алгонь” адбылося ў сувязі з праблемамі лагістыкі і геапалітычнай сітуацыяй, вытворчасць і адгрузка бястарнай гарэлкі ў Прыбалтыку прыпынены з сакавіка 2022 года. Таксама з 1 студзеня павялічаны стаўкі акцызнага падатку на алкагольную прадукцыю: на гарэлку і лікёра-гарэлачныя вырабы рост склаў 7,2 %.

У Дзятлаўскім РУП ЖКГ невыкананне звязана са зніжэннем спажывання цеплаэнергіі з-за памяншэння выпрацоўкі цяпла кацельнямі па прычыне цёплых пагодных умоў у зімовы перыяд.

Яшчэ адзін індыкатар работы эканомікі раёна – экспарт паслуг.

Найбольшую ўдзельную вагу іх на Дзятлаўшчыне складаюць турыстычныя – 65,6 %.

За студзень-люты 2022 года экспарт паслуг па раёне склаў 1039,6 тысячы долараў ЗША або 241,6 % да аналагічнага перыяду 2021 года.

За студзень-сакавік па раёне прыцягнута 12 699,0 тысячы рублёў інвестыцый у асноўны капітал. Тэмп росту складае 113,8 % у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду мінулага года.

Бюджэт раёна па першым квартале склаўся з дэфіцытам.

Аб’ём эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў склаў 90,5 тоны ўмоўнага паліва пры заданні 104 тоны.

Планам мер па рэалізацыі асноўных напрамкаў энергазберажэння Дзятлаўскага райвыканкама было прадугледжана і ўкаранёна 20 мерапрыемстваў, а таксама 3 дадатковыя, не ўключаныя на 2022 год у план.

За першы квартал не выкананы ў поўным аб’ёме мерапрыемствы па энергазберажэнні наступнымі арганізацыямі: Дзятлаўскім РУП ЖКГ, ААТ “Дварэц-Агра”.

Аляксей Сіняўскі адзначыў, што згодна з аналізам абласной структуры, асноўнымі прычынамі невыканання дзятлаўскімі арганізацыямі мерапрыемстваў па энергазберажэнні сталі адсутнасць грашовых сродкаў і пачатак працэдур закупкі і работ у познія тэрміны.

Што датычыцца ацяпляльнага перыяду 2021/2022 года, на пасяджэнні адзначалася, што ў цэлым прадпрыемствы газа-, электра -, цеплазабеспячэння своечасова да яго падрыхтаваліся і вытрымалі ўстойлівае і надзейнае забеспячэнне жыллёвага фонду, аб’ектаў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, насельніцтва цеплавой і электрычнай энергіяй, палівам.

Ацяпляльны сезон праходзіў у штатным рэжыме, адключэнняў і аварый не зафіксавана.

Аляксей Аляксандравіч пажадаў арганізацыям раёна падрыхтавацца да наступнага сезона “цёплых батарэяў” своечасова і правесці яго без парушэнняў.

Абмяркоўваючы прагнозы далейшага развіцця раёну, удзельнікі пасяджэння адзначылі, што намаганні мясцовай улады, кіраўнікоў арганізацый павінны быць сканцэнтраваны на безумоўным выкананні пастаўленай кіраўніком дзяржавы задачы – захаванні тэмпаў эканамічнага росту на ўзроўні мінулага года. Гэта патрабуе пераарыентацыі экспартных патокаў, устанаўлення новых транспартна-лагістычных шляхоў, нарошчвання аб’ёмаў прадукцыі сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Усё гэта забяспечыць занятасць і годны ўзровень жыцця дзятлаўчан.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga