У Дзятлаве на стадыёне “Колас” прайшлі спартыўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Свята працы.
У раённых спаборніцтвах па футболе “Скураны мяч” удзельнічалі 25 змешаных каманд у саставе навучэнцаў розных школ Дзятлаўшчыны. Хлопцы і дзяўчаты гулялі ў чатырох узроставых групах: малодшая – 2012-2013 гадоў нараджэння, сярэдняя (2010-2011) і дзве старэйшыя (2008-2009, сельскія і гарадскія школы). Асобна ў барацьбе за чэмпіёнства сышліся тры каманды дзяўчат 2011-2013 гадоў нараджэння.
Па выніках футбольных баталій у малодшай узроставай групе сярод хлопцаў 2012-2013 гадоў нараджэння пераможцай стала каманда сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, “сярэбраны” вынік – у гульцоў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, бронзавая перамога – у Казлоўшчынскай сярэдняй школы; сярэдняя група (2010-2011): на першым месцы – сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава, за ёй – Казлоўшчынская сярэдняя школа, бронза – у сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава; старэйшая група (2008-2009, сельскія школы): пальма першынства – у Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, на другім месцы – Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, замкнула тройку прызёраў – Гезгалаўская сярэдняя школа; старэйшая група (2008-2009, гарадскія школы): першае месца – у сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, другое – у сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, трэцяе – у Казлоўшчынскай сярэдняй школы; сярод дзяўчынак 2011-2013 гадоў нараджэння лепш за ўсіх згулялі футбалісткі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, “сярэбраны” вынік – у спартсменак з Новаяльнянскай сярэдняй школы, ганаровае трэцяе месца – у навучэнак Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Камандам-прызёркам у кожнай з узроставых груп уручылі дыпломы. Таксама ўсе пераможцы “Скуранога мяча” атрымалі грашовыя прызы.
Акрамя гэтага, на стадыёне праходзіў аматарскі лёгкаатлетычны забег “Міля Жалабоўскага”. На дыстанцыі паўтара кіламетра паміж сабой спаборнічалі як дарослыя, так і дзеці ў чатырох узроставых групах: да 13 гадоў уключна, 14-15 гадоў, 16-18 гадоў, 19 і старэйшыя. Усяго ў кросе прынялі ўдзел 52 спартсмены.
У абсалютным заліку сярод мужчын і жанчын пераможцамі сталі Дзяніс Валяк і Арына Ганчар. Сярод дзяўчынак ва ўзроставай катэгорыі да 13 гадоў уключна хутчэй за ўсіх прабегла дыстанцыю Арына Ганчар, на другім месцы – Дар’я Махнач, бронза – у Леры Кашко; дзяўчаты 14-15 гадоў: чэмпіёнкай стала Вера Мацюкевіч, сярэбраная перамога – у Дзіяны Пачук; 16-18 гадоў: выступала толькі адна прадстаўніца – Кацярына Горбач. Сярод хлопчыкаў да 13 гадоў уключна першым прыйшоў да фінішу Арцём Бранкоўскі, за ім – Данііл Раянок; хлопцы 14-15 гадоў: пераможцам стаў Кірыл Раянок, другі і трэці вынікі – у Паўла Аблажэя і Арцёма Белавуса; юнакі 16-18 гадоў: лепшы – Кірыл Храноўскі, серабро і бронза – у Мікіты Скрыпко і Артура Мазаля; 19 гадоў і старэйшыя: першы – Дзяніс Валяк, другі – Антон Семярнік, трэці – Андрэй Альховік. Усе ўдзельнікі забегу атрымалі памятныя медалі. Прызёраў кожнай узроставай групы ўзнагародзілі дыпломамі, а чэмпіёнаў у абсалютным заліку яшчэ і грашовым прызам.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga