Сюрпрызы ад удзячных нашчадкаў

Важнае Грамадства

Да Дня Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны разам са шчырымі віншаваннямі і словамі падзякі прымалі кветкі і падарункі.

9 мая загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Галіна Касцюк і член аб’яднання “Нам гады не бяда” Ядвіга Гушча разам з навучэнцамі школ горада пабывалі ў ветэрана вайны Аляксандра Ляха. Яны павіншавалі франтавіка з галоўным майскім святам, пажадалі яму моцнага здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця, бадзёрага і пазітыўнага настрою, каб яшчэ не адзін год Аляксандр Юльянавіч сустракаў на сваім парозе шмат гасцей розных пакаленняў, неабыякавых да страшных падзей вайны, якія шануюць памяць загінулых абаронцаў Радзімы і цэняць мірнае неба над галавой. Салдату Вялікай Перамогі падарылі кветкі і прадуктовы набор ад сеткі “Еўраопт”. Такія наборы атрымалі ўсе ветэраны Дзятлаўшчыны.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga