Прызнанне і матыватар для новых дасягненняў

Важнае Грамадства

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятнай даты – 36-годдзя з дня Чарнобыльскай катастрофы – у Гродне прайшло ўшанаванне спецыялістаў, якія ўнеслі значны ўклад у мінімізацыю і ліквідацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, рэалізацыю дзяржаўных і саюзных праграм.

Загадам начальніка Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Сяргея Шпарло за шматгадовую працу і асабісты ўклад у пераадоленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў ходзе рэалізацыі праграм сумеснай дзейнасці ў рамках Саюзнай дзяржавы нагрудным знакам “За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” узнагароджана галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Святлана Латушка.

– Хачу адзначыць, што заўсёды прыемна, калі тваю працу цэняць. У такія моманты пачынаеш разумець, што ты стараешся не проста так і твае намаганні не застаюцца незаўважанымі, – адзначыла Святлана Іванаўна.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga