Беларусь багатая не столькі прыроднымі рэсурсамі, колькі сваімі адукаванымі людзьмі.
Гэта неаднойчы падкрэсліваў у сваіх выспупленнях Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. З думкай аб важнасці развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу нашай краіны згодна дырэктар Новаяльнянскай сярэдняй школы Марына Лашкоўская:
– Цалкам падтрымліваю словы Прэзідэнта аб тым, што галоўны рэсурс беларусаў – іх розум. Як пацвярджэнне – дасягненні нашай невялікай навучальнай установы, імя якой часта гучыць у навуковых колах на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. З году ў год мы маем перадавыя пазіцыі ў рэйтынгу па якасці адукацыі, у чым вялікая заслуга педагогаў школы. Нашы вучні станавіліся пераможцамі такіх сур’ёзных конкурсаў, як “100 ідэй для Беларусі”, “Энергамарафон”, праходзілі навучанне ў рэспубліканскім тэхнапарку. Дзякуючы агульным намаганням педагогаў і вучняў Новаяльнянская школа летась атрымала прыз у 20 тысяч рублёў на энергазберажэнне (замену вокнаў). Беларусы – не проста мірныя людзі, мы адукаваны інтэлектуальны народ, які рухае краіну наперад сваімі навуковымі і прафесійнымі адкрыццямі. Аляксандр Лукашэнка гаворыць аб прафесіях, якія даюць развіццё нацыі. Лічу, што галоўная з іх – педагог, які задае правільны напрамак у выхаванні паспяховага чалавека і сапраўднага грамадзяніна.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga