Брава жывёлаводам Дзятлаўшчыны!

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”.

Лепшых работнікаў у галіне жывёлагадоўлі ўшаноўвалі ў Гродзенскай абласной філармоніі. Сярод іх былі і прадстаўнікі Дзятлаўшчыны. За плённую працу нашым землякам уручылі ўзнагароды і грашовыя прэміі. Аператар па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы ААТ “Граніт-Агра” Людміла Хоміч атрымала Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Брыгадзір малочнатаварнай фермы “777” КСУП “Хвінявічы” Мікалай Слушко і аператар машыннага даення той жа гаспадаркі Марыя Кашчык, а таксама ветэран працы, жывёлавод КСУП “Войневічы” Людміла Ляўкевіч вярнуліся дадому з ганаровымі дыпломамі.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота ўдзельнікаў мерапрыемства

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: