27 мая ў Гродзенскім дзяржаўным абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі праходзіць IV справаздачна-выбарчая канферэнцыя абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”.
Удзел у ёй прымаюць актывісты аб’яднання з усіх куткоў Прынёмання, якія былі абраны дэлегатамі канферэнцыі ад сваіх раённых арганізацый, у іх ліку і дзятлаўчане.
На парадку дня форуму – падвядзенне вынікаў работы абласнога аб’яднання за чэрвень 2017 – май 2022 гадоў, ацэнка работы кантрольна-рэвізійнай камісіі, абранне членаў Савета Гродзенскай абласной арганізацыі аб’яднання, кантрольна-рэвізійнай камісіі і дэлегатаў на IV рэспубліканскі з’езд РГА “Белая Русь”.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga