Вашай дапамогі чакаюць ужо гэтай вясной!

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Чырвоны Крыж запрашае валанцёраў пярвічных арганізацый Дзятлаўшчыны і ўсіх неабыякавых землякоў прыняць удзел у традыцыйнай дабрачыннай кампаніі “Пачні дапамагаць вясной” па аказанні падтрымкі адзінокім пажылым людзям, тым з іх, хто жыве адзінока або знаходзіцца ў сацыяльных і медыцынскіх установах, і грамадзянам старэйшага ўзросту з інваліднасцю па навядзенні парадку на прысядзібных участках і іншай гаспадарча-бытавой дапамозе.

Прадоўжыцца акцыя да чэрвеня.

З такім заклікам да жыхароў раёна звярнулася старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Таксама яна расказала, што ў нашым раёне добраахвотнікі мяркуюць арганізаваць яшчэ і акцыю “Кветкавы марафон”– высадзіць на клумбы сацыяльных установаў кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей саджанцы кветак. Не будуць абдзелены ўвагай ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і асобы да іх прыроўненыя.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga