Сёння ў кроку, заўтра ў тройцы

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Мастах прайшло абласное першынство па валейболе сярод хлопцаў 2006-2008 гадоў нараджэння.

Спаборніцтвы праходзілі ў рамках спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. У іх прынялі ўдзел трынаццаць каманд з усёй Гродзеншчыны. Дзятлаўскі раён прадставілі спартсмены з чатырох установаў адукацыі: Аляксей Кастусік (Дварэцкая сярэдняя школа), Уладзіслаў Сцепанчук і Андрэй Яфімчык (Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа), Ягор Кедзік і Дзмітрый Каско (сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава), Максім Баравік, Арцём Антончык, Аляксей Шалесны і Кірыл Храноўскі (сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава).

У першы гульнявы дзень дзятлаўчане перамаглі сапернікаў з Бераставіцкага і Карэліцкага раёнаў, занялі першае месца ў групе і выйшлі ў фінальную стадыю спаборніцтваў. Поспех нашым юным валейбалістам спрыяў і ў матчах з камандамі Смаргоншчыны і Навагрудчыны, аднак гаспадарам пляцоўкі, будучым чэмпіёнам, мы саступілі. У барацьбе за бронзавыя медалі дзятлаўскія спартсмены прайгралі равеснікам з Воранаўскага раёна і занялі чацвёртае месца, як і летась. Верым у нашых хлопцаў. Жадаем ім толькі “прызавых” спартыўных дасягненняў!

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Аляксандра БЕЛАВУСА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: