Раённая Дошка гонару

Важнае Грамадства

На падставе артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў занесці на раённую Дошку гонару наступных перадавікоў вытворчасці па выніках работы за 2021 год  (рашэнне № 183 ад 5 красавіка 2022 г.):

Бандаровіча Аляксандра Мікалаевіча – прараба камунальнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм   “Дзятлаўскае ПМС”;

Варгана Фёдара Фёдаравіча – слесара па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстальнага абсталявання вытворчага ўчастка “ Парэцкі спіртавы завод” адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”;

Вянско Ганну Вячаславаўну – намесніка дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”;

Варанец Алену Іванаўну – настаўніка рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Новаяльнянская сярэдняя школа”;

Глацько Уладзіміра Вайцехавіча – аператара працэсу перапрацоўкі збожжа адкрытага акцыянернага таварыства “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”;

Ігнаціка Сяргея Віктаравіча – старшага ўчастковага  інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта;

Каско Таццяну  Іосіфаўну – сацыяльнага  работніка  аддзялення сацыяльнай надомнай дапамогі  дзяржаўнай установы  “ Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”;

 Літвінскую Наталлю  Міхайлаўну – доктара-тэрапеўта (загадчыцу Новаяльнянскай гарадской бальніцы) установы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”;

 Лукіянец Марыну Уладзіміраўну – загадчыцу аддзела метадычнай работы дзяржаўнай установы культуры  “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

Мацюка Ігара Аркадзьевіча – токара  дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 119 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”;

 Орсік Алену Леанідаўну – юрысконсульта адкрытага акцыянернага таварыства “Дварэц-Агра”;

Падліпскага  Уладзіміра  Адамавіча – інжынера па механізацыі працаёмкіх працэсаў адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”;

Сямашка Наталлю Расціславаўну – майстра змены адкрытага акцыянернага таварыства “Дварэцкі льнозавод”;

Сухецкага Дзмітрыя Сяргеевіча – трактарыста-машыніста камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Войневічы”;

Трышыну Людмілу Іванаўну – заатэхніка-селекцыянера  камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Жукоўшчына”;

 Хілімончык Галіну Мікалаеўну – кіраўніка спраў Вензавецкага сельскага выканаўчага камітэта;

Царыка Віктара Казіміравіча – майстра ўчастка ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Ясюлевіча Віталія Пятровіча – слесара па рамонце лесанарыхтоўчага абсталявання дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Дзятлаўскі лясгас”;

Сярод пераможцаў раённага спаборніцтва сельскіх выканаўчых камітэтаў, працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці:

працоўны калектыў Парэцкай амбулаторыі ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”;

працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Дварэцкі льнозавод”;

працоўны калектыў камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Хвінявічы”;

калектыў аддзела культуры і вольнага часу “Новаяльнянскі Дом культуры” дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 



Теги: