З пачатку сакавіка на тэрыторыях сельскіх саветаў раёна было праведзена 146 рэйдаў па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці, з іх 41 – супрацоўнікамі РАНС.
Усяго зарэгістравана 30 загаранняў сухой расліннасці, 18 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Ратаўнікі нагадваюць: спальванне смецця на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка дапускаецца толькі ў зацішнае надвор’е, на бяспечнай адлегласці ад будынкаў; разводзіць вогнішча лепш у металічнай бочцы. Штраф за падпал сухой расліннасці – ад 10 да 30 базавых велічыняў.
Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga