Знайдзі хвілінку пачытаць

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У 2022 годзе адной з асноўных задач Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з’яўляецца арганізацыя мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці, садзейнічанне краязнаўчай асвеце і павышэнню краязнаўчай культуры насельніцтва.

Гісторыя — гэта фундамент, без якога нельга пабудаваць будучыню. Для развіцця любога грамадства важна захаваць і перадаць нашчадкам вопыт і назапашаныя каштоўнасці.

З мэтай папулярызацыі кнігі і чытання, правядзення работы бібліятэкі па ваенна-патрыятычным выхаванні насельніцтва да Года гістарычнай памяці ў рамках рэкламнай гадзіны “Знайдзі хвілінку пачытаць” супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі наведалі Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Для супрацоўнікаў аддзела ладзілася тэматычная выстава з аглядам літаратуры “Памятаем пра мінулае — рухаемся ў будучыню”, на якой была прадстаўлена экспазіцыя кніг аб вядомых людзях, помніках гісторыі, аб гістарычных падзеях, якія трэба помніць заўжды, каб рухацца наперад.

Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 



Теги: