Жыхар Дзятлаўскага раёна грамадзянін М. на падставе судовага рашэння быў абавязаны выплачваць аліменты на ўтрыманне свайго непаўналетняга дзіцяці.
Але плаціць аліменты асаблівага жадання ён не меў, спасылаючыся пры гэтым на тое, што нідзе не можа працаўладкавацца і жыве за кошт выпадковых заробкаў.
У дачыненні да дадзенага грамадзяніна Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа і накіравана ў суд.
Грамадзянін М. сваю віну прызнаў цалкам, у далейшым абяцаў працаўладкавацца і своечасова выплачваць аліменты на непаўналетняе дзіця.
Аднак судом Дзятлаўскага раёна ён быў асуджаны за ўхіленне ад выплаты аліментаў тэрмінам на тры месяцы.
Сяргей СЁМУХА,
старшыня суда Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga