З павагай да продкаў

Важнае Грамадства

У гарпасёлку Наваельня хапае надзённых клопатаў.

Завяршаецца ацяпляльны перыяд, на працягу якога камунальныя службы абслугоўвалі не толькі Наваельню, але і вёска Лапушна,  аграгарадкі Таркачы, Круцілавічы, Дварэц. Летась паспелі зрабіць капітальны рамонт дахаў дамоў у гарпасёлку, замяніць у дамах газанапорную апаратуру. Ямачныя рамонты і штодзённае навядзенне парадку таксама ніхто не адмяняў.

Мясцовыя жыхары ўважлівыя і патрабавальныя да камунальнікаў, аднак ужо ведаюць: работнікі ЖКГ не падвядуць у штатных і форсмажорных сітуацыях. Начальнік участка Аляксандр Спасюк кажа, што “прывучыў” новаяльнянцаў: ёсць праблема, якую трэба вырашыць, – тэлефануйце на ўчастак, – і будзе зроблена.

Акрамя таго, пачынаючы з мінулага года, новаяльнянскія камунальнікі “ўвязаліся” ў няхуткі але вельмі важны праект: добраўпарадкаванне мясцовых могілак. Работы шмат: плануецца на працягу некалькіх гадоў упарадкаваць праваслаўныя могілкі і прыступіць да каталіцкіх. Пад утылізацыю на абодвух аб’ектах пойдуць 217 аварыйных соснаў. Каб іх выпіліць, камунальныя службы супрацоўнічаюць з прамысловымі альпіністамі, якія сёлета прыехалі з Пінска.

– А яшчэ, калі не зменяцца планы, да лета ў Наваельні будзе пераўвасоблена цэнтральная плошча, – радуе навінамі Аляксандр Аляксандравіч.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga