Ведаеш правы – ведай і абавязкі

Важнае Грамадства

З 11 па 16 сакавіка на Дзятлаўшчыне з удзелам раённага савета ГА “БРПА” і моладзевага парламента праходзіць раённая тэматычная дыстанцыйная пяцідзёнка “Моладзь Дзятлаўшчыны: разам за Беларусь!”.

У рамках яе ў шосты школьны дзень адбыўся анлайн-круглы стол “Мы і закон”.

На сувязь з навучэнцамі школ раёна выйшла педагог-арганізатар Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка, якая абагуліла веды ўдзельнікаў сустрэчы пра асноўныя правы дзяцей, нагадала аб такім важным паняцці, як “грамадзянскія абавязкі”, патлумачыла, чаму ў жыцці яны аднолькава значныя. Віртуальны круглы стол прайшоў у цікавай гульнявой форме і дапамог школьнікам не толькі замацаваць веды, але і атрымаць зарад добрага настрою.

Пачаліся дэбаты з разгадвання красворда, у якім “хаваліся” ключавыя паняцці аб правах і абавязках чалавека. Затым удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з галоўнымі нарматыўнымі дакументамі, якія дэкларуюць правы дзяцей, паразважалі над пытаннем: навошта ўвогуле людзям ведаць свае правы? Пагутарылі і пра асноўныя абавязкі дзяцей – у сям’і, школе, грамадстве. Каб замацаваць атрыманыя веды, разгледзелі і пракаменціравалі некалькі жыццёвых сітуацый, якія могуць здарыцца ў жыцці любога падлетка, і запоўнілі анкету з тэматычнымі пытаннямі. Цікавасць удзельнікаў круглага стала выклікаў і музычны конкурс: неабходна было здагадацца, пра якое права спяваецца ў вядомых дзіцячых песнях. Завяршыў праграму анлайн-сустрэчы творчы майстар-клас: дзеці рабілі з паперы “галубоў міру”.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: