Стартавала акцыя

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале “Увага ўсім!” з 1 сакавіка стартавала акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.

Прадоўжыцца яна да 18 сакавіка і пройдзе ў два этапы.

Першы этап праходзіць з 1 па 11 сакавіка ў дзяржаўных установах адукацыі. Другі этап – з 14 па 18 сакавіка. Удзельнікамі яго стануць жыхары сельскіх населеных пунктаў.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga