Вясновы працоўны дэсант
З надыходам вясны з’явілася неабходнасць прывесці ў парадак свой двор, гарадок ці вёску, зрабіць іх чысцейшымі і прыгажэйшымі.
Навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце. У першую чаргу яны прыбралі тэрыторыю школы, выграблі сухую леташнюю траву.
У рамках акцыі “#Памяць#Адзінства #ПЕРАМОГА” вучні навялі парадак на тэрыторыі пахаванняў воінаў і мірных жыхароў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Разам за здаровую будучыню
Педагогі і навучэнцы гэтай жа школы таксама прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Разам за здаровую будучыню”.
Для класных кіраўнікоў, педагога сацыяльнага сумесна са спецыялістамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава прайшло пасяджэнне круглага стала па тэме “Тактыка выяўлення непаўналетніх, якія знаходзяцца ў стане наркатычнага ап’янення”.
Для навучэнцаў 6-11 класаў участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Мікалаем Філіповічам праведзена прафілактычная гутарка “Адказнасць непаўналетніх за незаконны абарот і захоўванне наркатычных сродкаў, а таксама за іх закладку”.
Каб не здарылася бяды
У 2 “А” класе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава прайшла класная гадзіна “Беражыся бед, пакуль іх няма”. Мэта мерапрыемства – данесці да кожнага дзіцяці інфармацыю аб тым, як зберагчы сябе ў любой жыццёвай сітуацыі, правільна дзейнічаць, знаць і помніць нумары тэлефонаў экстранных службаў.
Дзеці пагарталі старонкі вуснага часопіса, паўтарылі асноўныя правілы дарожнага руху, пажарнай і электрабяспекі, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Бяспека – гэта важна”, дзе побач з кнігамі быў прадстаўлены і часопіс “Юны ратаўнік”. Таксама былі выведзены адзіныя правілы асабістай бяспекі: НЕ затрымлівайся на вуліцы па дарозе са школы, НЕ гуляй позна, НЕ пускай у дом незнаёмца, нікуды НЕ ідзі з незнаёмым чалавекам.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga