Са святам, паважаныя камунальнікі!

Важнае Грамадства

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбылася ўрачыстасць, прысвечаная надыходзячаму Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Cвяточная зала была поўнай: удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі раённай улады, работнікі камунальнай службы раёна з усіх трох вытворчых участкаў (Казлоўшчынскага, Гезгалаўскага і Новаяльнянскага), усіх структурных падраздзяленняў райцэнтра, адміністрацыя прадпрыемства, а таксама ветэраны галіны. Яны прымалі віншаванні, заслужаныя ўзнагароды і музычныя сюрпрызы ад артыстаў Дзятлаўшчыны.

Словы ўдзячнасці і віншавання работнікам Дзятлаўскага РУП ЖКГ адрасаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Ён уручыў работнікам галіны ўзнагароды ад Дзятлаўскага райвыканкама.


Да віншаванняў і ўзнагароджання лепшых работнікаў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргей Луня ад душы павіншаваў калег, пажадаў ім не губляць бадзёрасці і аптымізму, умець радавацца кожнаму дню і радаваць сваёю працай землякоў. Ён уручыў камунальнікам Дзятлаўшчыны абласныя і раённыя галіновыя ўзнагароды.

Намеснік дырэктара Віктар Дзедуль павіншаваў лепшых камунальнікаў года, чые імёны сёлета з’явіліся на Дошцы гонару прадпрыемства.

Самым актыўным у грамадскім жыцці, творчым і спартыўным работнікам жылкамунгаса ўзнагароды ўручыў старшыня прафсаюзнага камітэта Аляксандр Адамчык.

У гэты дзень не абышлі ўвагай ветэранаў камунальнай галіны, якія многія гады плённа працавалі для дзятлаўчан. Ім адрасавалі словы ўдзячнасці і падарылі кветкі.

Фотаздымак на памяць стаў добрым завяршэннем святочнай канцэртнай праграмы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga