Перамога стала традыцыяй

Галоўнае Спорт і турызм

У Лідзе завяршыліся абласныя спаборніцтвы па хакеі “Залатая шайба” сярод хлопцаў 2006-2007 гадоў нараджэння і маладзейшыя ў дывізіёне “Б” у старэйшай узроставай групе.

У фінальны гульнявы дзень хакеісты дзятлаўскай каманды “Алмаз” былі мацнейшымі за навагрудчан – 7 : 2, ва ўпартай барацьбе з мінімальнай розніцай у ліку адолелі сапернікаў са Смаргонскага раёна – 1 : 0.

Ніводнага прайгранага матча, згуртаванасць і зладжанасць на лёдзе, невычэрпная воля да перамогі – усё гэта пра нашых юных хакеістаў, якія чарговы раз сталі чэмпіёнамі вобласці і праславілі родны Дзятлаўскі раён! За першае месца гульцоў “Алмаза” ўзнагародзілі медалямі і грашовымі прэміямі, каманда атрымала запаветны кубак першынства.

Лепшым нападаючым у саставе дзятлаўчан стаў Раман Котаў, на ліку якога 13 шайбаў, услед за ім 7 галамі папоўніў скарбонку нашай зборнай Уладзіслаў Касцюкевіч, тры разы вызначыўся Кірыл Урбановіч, дубль на “Залатой шайбе” аформіў Ягор Салавей, па адной выніковай атацы правялі Яраслаў Урбан і Расціслаў Гародка.

Нашы хлопцы прадставяць Гродзеншчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах як у малодшай, так і старэйшай узроставых групах. Дзятлаўшчына ганарыцца вамі! Больш выніковых атак і менш непатрэбных траўмаў – да перамогі!

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота Аляксандра БЕЛАВУСА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga