З 21 па 27 лютага 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 45 паведамленняў, 3 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 11 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 31 – аб іншых здарэннях. Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 38 правапарушальнікаў, крымінальныя справы не ўзбуджаліся.
На першы раз – папярэджаны
На малочнатаварнай ферме адной з гаспадарак раёна ў стане алкагольнага ап’янення затрыманы жывёлавод. Вынесена пастанова аб спыненні адміністрацыйнай справы, работнік афіцыйна папярэджаны аб недапушчэнні падобных паводзінаў у далейшым.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga