Канстытуцыя краіны – падмурак дзяржавы

Важнае Культура і адпачынак

Работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разам са спецыялістам бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з інфармацыйнай акцыяй наведалі аддаленыя вёскі раёна – Агароднікі, Жыбарты, Разважжа, Русакі, Засецце.

З іх жыхарамі спецыялісты правялі сустрэчы-дыялогі па тэме “Канстытуцыя краіны – падмурак дзяржавы”.

Нагадалі землякам пажылога ўзросту аб асноўных змяненнях і дапаўненнях, унесеных у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, падрабязней спыніліся на шэрагу кірункаў, якія тычацца сацыяльнай палітыкі, абароны інстытута сям’і, інавацыйнай сферы, прэзідэнцкай улады, захавання нацыянальнай самабытнасці і гістарычнай памяці.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: