У рамках міжведамаснай рэспубліканскай акцыі “Разам за здаровую будучыню” ў шосты школьны дзень на Дзятлаўшчыне прайшоў анлайн-брыфінг “Мы і закон”, скіраваны на прафілактыку ўжывання і збыту наркотыкаў у падлеткавым асяроддзі.
На сувязь з навучэнцамі школ выйшла педагог-арганізатар Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка.
Яна заклікала школьнікаў паразважаць, чаму некаторыя людзі становяцца на “крывую дарожку”, і прапанавала прайсці трэнінг па выпрацоўцы навыкаў прыняцця рашэнняў і фарміраванні ўменняў супрацьстаяць негатыўнаму ўплыву. Пачаўся ён з самавывучэння: дзецям было прапанавана ўзгадаць апошнія падзеі, прааналізаваць, які ўплыў яны аказалі на іх настрой. Затым, скарыстаўшыся метадам нагляднасці, непаўналетнія параўналі людскія лёсы з ніткамі: калі на іх няма вузельчыкаў – чалавек ідзе правільным шляхам, не робіць фатальных памылак. Практычная частка дапамагла ўдзельнікам брыфінгу ўзгадаць патрабаванні асноўных законаў, якія тычацца адказнасці непаўналетніх за ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы, а анлайн-анкета дазволіла лепш замацаваць гэтыя веды. Цікавым было практыкаванне на кемлівасць “Здагадайся”, паверыць у сябе, настроіцца на пазітыўны лад навучэнцам дапамагла легенда-прытча “Усё ў тваіх руках”.
Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Ірынай МІШЧАНКА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga