Начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння ВУ “Слонімгаз”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый Ганчар правёў гутарку з калектывам арганізацыі аб падзеях ва Украіне і пазіцыі Беларусі ва ўкраінска-расійскім канфлікце.
Ён узгадаў прадвеснікі абвастрэння сітуацыі ў суседняй дзяржаве, уплыў гэтых падзей на абстаноўку ў свеце, інфармацыйныя войны і тое, чаго неабходна прытрымлівацца беларусам у цяперашніх абставінах.
– У імкненні наладзіць дыялог яшчэ ў 2014 годзе Беларусь выказала гатоўнасць стаць міратворцам паміж двума брацкімі народамі, выступіла за мірнае ўрэгуляванне і больш хуткае спыненне чалавечых ахвяраў і пакутаў. Па просьбе Расіі і Украіны адгукнулася зрабіць Мінск месцам для работы трохбаковай кантактнай групы. І менавіта мінскія дамоўленасці спынілі кровапраліцце, – узгадаў Юрый Іванавіч падзеі васьмігадовай даўнасці.
Ён адзначыў, што, па словах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, наша краіна зноў гатова падставіць плячо і працягнуць руку дапамогі сёстрам-дзяржавам:
– Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што Рэспубліка Беларусь ніколі не будзе ажыццяўляць агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны і ў выпадку канфліктных сітуацый будзе знаходзіцца паміж супрацьлеглымі бакамі з мэтай іх прымірэння.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga