Хто ў “Вясёлкавым карагодзе”?

Грамадства Свежыя навіны

Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – удзельнік фестывалю мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод-2022”, скіраванага на стварэнне ўмоў для самарэалізацыі і партнёрства здаровых дзяцей і іх равеснікаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, узбагачэнне іх духоўнага свету здабыткамі культуры беларускага народа.

21 сакавіка на базе Лідскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прайшоў занальны тур фестывалю для дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дапаможных школ, прытулкаў сацыяльна-педагагічных цэнтраў, цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дамоў-інтэрнатаў вобласці, удзел у якім прымалі 14 устаноў. Канкурсанты прывезлі сюды работы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўленчага мастацтва, музычныя і творчыя нумары.

Навучэнцы Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР у намінацыі “Мастацкая самадзейнасць” з вучнямі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава выступілі ў саставе музычна-інструментальнага ансамбля з песняй “Разам на планеце”, а ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” дэманстравалі мастацтва выразання з паперы – інклюзіўны інтэрактыўны тэатр “Церамок”.

Па выніках занальнага этапу нашы асаблівыя юныя землякі запрошаны на фінальны святочны гала-канцэрт “Вясёлкавы карагод” у горад Гродна.

Таццяна ЮРГІЛЕВІЧ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: