15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні такой важнай падзеі ў рознаўзроставай групе № 2 Гезгалаўскага ясляў-сада была праведзена пазнавальная гутарка “Галоўны закон краіны”.
У пачатку гутаркі педагог сацыяльны Галiна Гаўрош прачытала верш пра тое, што на карце свету нельга знайсці дом, у якім жывеш, але можна знайсці сваю краіну, наш агульны дом, і паказала Беларусь.
Затым педагог у казачнай форме пазнаёміла выхаванцаў з дзяржаўнымі сімваламі нашай рэспублікі – сцягам, гербам, гімнам.
У час гутаркі дзеці таксама больш падрабязна даведаліся, што абазначаюць кожны з сімвалаў на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь: арнамент складаецца з геаметрычных фігур і называецца “Узыходзячае сонца”, вялікі ромб – засеянае поле, а крыжык ў яго сярэдзіне сімвалізуе сонца, парныя ромбы абазначаюць, што з зярнятак жыта, сабраных у гэтым годзе, можна засеяць поле ў наступным. Затым выхаванцы называлі, што абазначаюць каласы, кветачкі канюшыны і льну, чырвоная зорка на гербе нашай краіны.
Потым праслухалі гімн нашай краіны. Выхаванцы ведаюць, што ў знак павагі гімн слухаюць і спяваюць стоячы.
Дзеці ўпэўніліся, што для таго, каб у грамадстве былі мір і парадак, усе грамадзяне павінны ведаць і паважаць законы сваёй краіны, асабліва асноўны закон – Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць маленькім грамадзянам паглыбіць свае веды пра тое, што такое патрыятызм і адказнасць за дабрабыт нашай краіны.
Галiна ГАЎРОШ,
педагог сацыльны
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga