Дзве гульні – дзве перамогі

Важнае Спорт і турызм

У Мінску працягваюцца спаборніцтвы па хакеі “Залатая шайба” сярод хлопцаў 2008-2010 гадоў нараджэння ў дывізіёне “Б” у малодшай узроставай групе.

Нагадваем, што ў лядовых баталіях прымае ўдзел дзятлаўская каманда “Алмаз”. Сёння нашы юныя хакеісты ўсухую разграмілі  “Вілейскіх шчупакоў” з Мінскай вобласці – 8 : 0, не пакінулі шанцаў “Кадынскім ільвам” з Магілёўшчыны – 9 : 2.

Заўтра, у фінальны дзень спаборніцтваў, дзятлаўчан чакае заключная гульня з віцебскай “Дзвіной”.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga