Як завяшчаць грошы на банкаўскім рахунку?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Найчасцей людзі захоўваюць свае зберажэнні на банкаўскім рахунку.

Ці можна прадугледзець, хто прыме іх у спадчыну пры смерці ўладальніка?

Каб ведаць гэта, трэба скласці завяшчанне ў натарыуса.

Скарыстацца грашыма на банкаўскім рахунку (бягучым, разліковым) ці ўкладзе (дэпазіце) дапаможа завяшчанне ў пісьмовай форме. Па агульным правіле яго павінен засведчыць натарыус, аднак пры пэўных абставінах зрабіць гэта могуць і іншыя адказныя асобы. Напрыклад, калі вы знаходзіцеся ў месцах, дзе натарыусаў няма (воінскіх часцях, шпіталі, іншых), то па засведчанне завяшчання трэба звяртацца да адпаведных адказных асобаў такіх установаў.

Перш чым натарыус (іншая асоба) засведчыць завяшчанне, ён вывучае яго змест. Завяшчанне можа быць напісана вамі асабіста або натарыусам з вашых слоў. Для гэтага ён можа скарыстацца тэхнічнымі сродкамі, напрыклад, камп’ютарам. Пры гэтым, калі вы будзеце дыктаваць тэкст пад запіс, неабходна прысутнасць сведкі.

Перш чым падпісаць завяшчанне, якое складзена з вашых слоў, трэба яго поўнасцю прачытаць у прысутнасці натарыуса і сведкі. Калі вы не ў стане гэта зрабіць, напрыклад, з-за хваробы, то завяшчанне вам павінен абвясціць сведка. Акрамя таго, калі вы не можаце падпісаць яго асабіста, зрабіць гэта за вас можа іншы грамадзянін. З улікам устаноўленых абмежаванняў ім можа быць не кожны. Так, падпісваць нельга самому натарыусу, спадчынніку, сведку, непісьменнаму чалавеку, некаторым іншым.

Аформіць завяшчанне можна на аднаго ці некалькіх спадчыннікаў. У завяшчанні можна пазначыць долі кожнага наследніка, калі такая інфармацыя адсутнічае, грошы будуць падзелены пароўну.

За засведчанне завяшчання трэба заплаціць суму ў памеры адной базавай велічыні. Калі ж натарыус рыхтаваў і праект завяшчання, то дадаткова – 20 % ад базавай велічыні. Калі натарыуса выклікалі на дом, то кампенсаваць трэба будзе і праезд.

Любоў АЎСІЕВІЧ,
натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga