Твая мэта – твой поспех

Важнае Грамадства

Пасяджэнне пад такой назвай у анлайн-рэжыме было прымеркавана да Года гістарычнай памяці і праходзіла ў рамках работы I сесіі моладзевага парламента VI склікання.

З галоўнай студыі, якая знаходзілася ў Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, на сувязь з юнымі дэпутатамі раёна выйшлі каардынатар моладзевага парламента Ірына Мішчанка і дэпутат абласнога моладзевага парламента VI склікання Анастасія Маскаль.

На парадак дня былі вынесены чатыры пытанні: аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб моладзевым парламенце пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў; аб абранні старшыні і намесніка старшыні моладзевага парламента; аб зацвярджэнні саставу, размеркаванні па камісіях; зацвярджэнні плана работы дэпутатаў моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў VI склікання на 2022 год.

На пасаду старшыні раённага моладзевага парламента была абрана Анастасія Маскаль з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, яе намеснікам – Андрэй Голуб з Новаяльнянскай сярэдняй школы, якія з’яўляюцца дэпутатамі моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў VI склікання. Яны прадставілі свае праекты “Альтэрнатыва+ або Школа без правапарушэнняў” і спартыўна-інклюзіўны праект “Спорт для ўсіх”, якія ў далейшым лягуць у аснову пры распрацоўцы раённага моладзевага праекта.

За зацвярджэнне саставу маладых дэпутатаў па камісіях прагаласавалі спісам. У план работы моладзевага парламента на 2022 год было прапанавана ўключыць правядзенне 18 лютага адкрытага анлайн-дыялога “Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь” з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага і іншых землякоў-лідараў, якія раскажуць навучэнцам пра галоўную падзею краіны – рэспубліканскі рэферэндум; праводзіць падобныя анлайн-форумы сумесна з маладымі дэпутатамі з іншых раёнаў і вобласці; прагучала прапанова і аб арганізацыі з надыходам цёплага сезона патрыятычнага велапрабегу маладых парламентарыяў Дзятлаўшчыны, прысвечанага Году гістарычнай памяці. Удзельнікі анлайн-пасяджэння аднагалосна падтрымалі гэтыя і іншыя ініцыятывы.

Завяршылася анлайн-сустрэча цікавым майстар-класам.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: