Тры дублі ў адным матчы

Важнае Спорт і турызм

Працягваем сачыць за адкрытым чэмпіянатам горада Ліды па міні-футболе, у якім ужо некалькі месяцаў удзельнічае дзятлаўская каманда “Граніт-Агра”.

У чарговай гульні нашымі сапернікамі былі футбалісты з “Ліда-2”.

Першы тайм застаўся за дзятлаўчанамі – 2 : 1. Пасля перапынку лідчане перахапілі ініцыятыву ў матчы, лік стаў імкліва мяняцца. Зусім хутка ад мінімальнай перавагі “Граніт-Агра” не засталося ні следу: гаспадары павялі з розніцай у два мячы – 4 : 2.

Каб кардынальна змяніць ход матча, дзятлаўчане падключылі ў нападзе пятага гульца – варатара Мікалая Рагачова. На тройку, наш галкіпер разам з футбалістамі Вадзімам Якаўчыкам і Аляксандрам Шышнёй забілі за матч шэсць мячоў, кожны з іх аформіў дубль. Таксама свой уклад у агульную перамогу ўнёс і Павел Лішык. Менавіта пасля яго гола дзятлаўчане правялі серыю выніковых атак, не прапусцілі ніводнага мяча, выйшлі наперад і завяршылі гульню з пераможным лікам – 7 : 5.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота з https://vk.com/lida_champ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga