У Беларусі абноўлены Кодэкс аб адукацыі, асноўныя палажэнні якога набываюць сілу 1 верасня 2022 года.
Меркаваннем пра новаўвядзенні, замацаваныя дакументам, падзялілася мама дашкольніка Лілія Шумская:
– Кодэкс аб адукацыі – важны для нас дакумент, бо мае дзеці наведваюць дзіцячы сад і школу. Думаю, правільна, што цяпер рашэнне аб тым, ці можа “асенняе” дзіця ісці ў першы клас у пяцігадовым узросце, прымае не камісія, а самі бацькі. Менш стрэсу для дашкольніка, ды і мы самі, як ніхто, ведаем, што будзе лепш для нашых дзяцей. Тым больш, заўсёды можна параіцца з педагогамі дашкольнай установы, якую наведваюць дзеці.
Наталля АВЯРЧУК
Фота з сямейнага архіва Шумскіх
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga