У Дзятлаве ў кінатэатры “Спадарожнік” прайшоў першы тур адкрытага раённага чэмпіянату па шахматах, арганізаваны мясцовым фізкультурна-спартыўным клубам.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 аматараў “інтэлектуальнага” адпачынку. Кожны шахматыст сыграў па чатыры партыі. Чэмпіянат працягнецца да 6 сакавіка, пасля чаго пройдзе ўзнагароджанне лепшых гросмайстраў.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga