Хто мае права на скідкі на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці, і як імі скарыстацца

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

12 студзеня 2022 года Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і 16 суб’ектаў гандлю падпісалі Пагадненне аб прадастаўленні скідак на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва.

Найбуйнейшыя гандлёвыя сеткі добраахвотна ўзялі на сябе сацыяльныя абавязацельствы і пагадзіліся аператыўна ўкараніць у сваю работу механізм сацыяльных скідак. Дадзенае Пагадненне прадугледжвае прадастаўленне скідак у памеры 10 % на пэўныя групы сацыяльна значных тавараў пенсіянерам, шматдзетным сем’ям, малазабяспечаным грамадзянам, якія атрымліваюць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі.

Пакупніку неабходна пацвердзіць у магазіне яго прыналежнасць да сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва, прад’явіўшы пашпарт + пенсійнае пасведчанне або пасведчанне шматдзетнай сям’і або даведку аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі.

ВАЖНА! Штомесячная сума пакупак у канкрэтнага суб’екта гандлю з прадастаўленнем скідак не будзе перавышаць памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (зараз БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 288,01 рубля).

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна скідкі на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці прадастаўляе 21 гандлёвы аб’ект.

Суб’ект гандлю ТАА “Еўрагандаль”:

магазін “Евроопт”, г. Дзятлава, вуліца Слонімская, 6А;

Суб’ект гандлю ЗАТ “Дабраном”:

магазін “Капеечка”, горад Дзятлава, вуліца Янкі Купалы, 21;

магазін “Капеечка”, гарадскі пасёлак Наваельня, вуліца Леніна, 6;

магазін “Капеечка”, гарадскі пасёлак Казлоўшчына, вуліца 40 гадоў Кастрычніка, 14;

Суб’ект гандлю Дзятлаўскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства:

“мінімаркет “Родны Кут”, горад Дзятлава, вуліца Навагрудская, 5А;

“мінімаркет “Родны Кут”, горад Дзятлава, вуліца Прытыцкага, 35А;

“мінімаркет “Родны Кут”, горад Дзятлава, вуліца Кастрычніцкая, 100А;

магазін “Радон”, горад Дзятлава, вуліца Навагрудская, 15;

магазін “Родны Кут”, горад Дзятлава, вуліца Леніна, 1;

магазін “Прадукты”, аграгарадок Гезгалы, 14;

“мінімаркет “Родны Кут”, гарадскі пасёлак Наваельня, вуліца Леніна, 37;

“мінімаркет “Родны Кут”, гарадскі пасёлак Наваельня, вуліца Леніна, 39;

“мінімаркет “Родны Кут”, аграгарадок Белагурна;

“мінімаркет “Родны Кут”, аграгарадок Круцілавічы, вуліца Рачная, 14;

“мінімаркет “Родны Кут”, аграгарадок Раклевічы, вуліца Калашнікава, 1А;

“мінімаркет “Родны Кут”, аграгарадок Жукоўшчына, вуліца Першамайская, 1А;

“мінімаркет “Родны Кут”, гарадскі пасёлак Казлоўшчына, вуліца Чырвонаармейская, 5;

“мінімаркет “Родны Кут”, аграгарадок Раготна, вуліца Кастрычніцкая, 4;

магазін “Родны Кут”, аграгарадок Вензавец, вуліца Новая, 1А;

магазін вёскі Лозкі, вуліца Савецкая, 10А;

“мінімаркет “Родны Кут”, аграгарадок Хвінявічы.

Па пытаннях афармлення скідачных карт на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці варта звяртацца да касіраў вышэйпералічаных гандлёвых аб’ектаў.

Аддзел эканомікі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта

УВАГА!

Для пацверджання статуса малазабяспечанага грамадзяніна, які атрымлівае дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе штомесячных выплат, распрацавана форма прадастаўлення звестак. За ёю неабходна звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама на адрас: горад Дзятлава, вуліца Кастрычніцкая, 56. Тэлефон для даведак 2-15-86.

Наталля ЧАРНЯК,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: