Цікавае пра Дзень святога Валянціна

Грамадства Свежыя навіны

Аўтарам першай валянцінкі лічыцца французскі герцаг Карл Арлеанскі.

Аднаму з такіх пасланняў больш за шэсць стагоддзяў.

Самая незвычайная валянцінка з’явілася напярэдадні свята ўсіх закаханых на пешаходным пераходзе ў горадзе Чэнду ў Кітаі. Улады горада адрасавалі такое прызнанне ў любові 14-мільённаму яго насельніцтву.

Каго ж больш сярод пакупнікоў валянцінак? Статыстыка паказвае, што 85 % іх скупляюць прадстаўніцы прыгожага полу.

У Францыі, каб прызнацца сваёй любімай у каханні, дораць памідор. Французы вераць, што таматы размаўляюць на мове любові.

У Дзень святога Валянціна ў Галандыі жанчына на вуліцы можа падысці да мужчыны, які ёй спадабаўся, і прапанаваць стаць яго жонкай.

Італьянцы Дзень закаханых называюць салодкім днём. Яны абменьваюцца салодкімі падарункамі ў выглядзе тортаў з галубамі і сэрцамі з крэму.

У ХІХ стагоддзі ў псіхіятрычных бальніцах пацыентам, якія пакутавалі ад непадзеленага кахання, у якасці медыкаментаў прызначалі шакалад. Так, з лёгкай рукі Рычарда Калбуры ў 1868 годзе на свет з’явілася першая каробка шакаладных цукерак.

У Тайвані мужчыны дораць сваім каханым жанчынам толькі ружы. Адна ружа – знак увагі і віншаванне са святам, дзве падаюць у якасці прабачэння, 12 – жаданне ўступіць у шлюб, 36 – прызнанне ў каханні, а 100 – прапанова рукі і сэрца.

Ганна ІВАНОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga