22 лютага старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі прыняў удзел у галасаванні на рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Андрэй Уладзіміравіч прагаласаваў датэрмінова.
– Удзельнічаю ў рэферэндуме не па той прычыне, што працую старшынёй райвыканкама, а таму, што як любы радавы грамадзянін Беларусі, я павінен выканаць свой грамадзянскі абавязак перад краінай. Усе мы бачым, якая сітуацыя развіваецца вакол нашай Беларусі, як не заўсёды карэктна паводзяць сябе нашы суседзі, і гэта нас не задавальняе. Удзел у рэферэндуме – магчымасць для кожнага беларуса аддаць голас за моцную краіну, уладу, за будучыню нашых дзяцей, каб ніякія знешнія фактары не змаглі паўплываць на правільнасць курса, што выбірае наша дзяржава, нашы людзі. Калі ўлада моцная, краіна сацыяльна арыентаваная, жыць у ёй усім камфортна і бяспечна, – адзначыў кіраўнік раёна.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga