У Лідзе працягваюцца абласныя спаборніцтвы па хакеі “Залатая шайба” сярод хлопцаў 2008-2010 гадоў нараджэння ў дывізіёне “Б” у малодшай узроставай групе.
Другі дзень стаў не менш удалым для нашых хакеістаў. І першы, і другі матчы дзятлаўчане выйгралі ўсухую: Карэліцкі раён – 12 : 0, Смаргонскі – 7 : 0. Заўтра адбудзецца заключны дзень спаборніцтваў. “Алмаз” сыйдзецца ў лядовай сутычцы з хакеістамі Шчучыншчыны. Пасля ўсіх гульняў пройдзе цырымонія закрыцця, узнагародзяць каманду-чэмпіёнку і прызёраў “Залатой шайбы”. Верым у нашых хлопцаў і з нецярпеннем чакаем чарговай перамогі!
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga