Умовы працы і адпачынку

Галоўнае Грамадства

Старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Барыс Казялкоў з рабочым візітам наведаў арганізацыі і прадпрыемствы Дзятлаўскага раёна, сустрэўся з прафактывам.

Лідар прафсаюзаў Гродзеншчыны, загадчык аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вольга Дзмітрыева і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык наведалі Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”,  Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Госці пацікавіліся ўмовамі працы ў арганізацыях, абмеркавалі пытанні яе аплаты, занятасці і сацыяльных гарантый для работнікаў – членаў прафсаюза, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, выкананне нормаў калектыўнага дагавора.

У час паездкі Барыс Мікалаевіч азнаёміўся з асаблівасцямі работы прадпрыемстваў, пацікавіўся арганізацыйнымі і тэхнічнымі мерапрыемствамі, выкананнем патрабаванняў па ахове працы. Разам з наймальнікамі і старшынямі прафкамаў ён абмеркаваў дадатковыя сацыяльныя гарантыі, прадугледжаныя калектыўнымі дагаворамі. Прафсаюзны лідар вобласці паабяцаў аказаць садзейнічанне і падтрымку прафсаюзным арганізацыям.

Пярвічка Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь” – адна з самых шматлікіх сярод арганізацый прамысловай галіны нашага раёна. Летась яна стала прызёрам у аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю Дзятлаўшчыны.

– Прыемна бачыць, што прафсаюзны камітэт працуе на прадпрыемстве на належным узроўні, арганізаваны адпачынак работнікаў, створаны добрыя ўмовы працы, – адзначыў Барыс Казялкоў у час знаёмства з работай вытворчых цэхаў завода “Алгонь”.

Разам з працоўным калектывам псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Барыс Мікалаевіч абмеркаваў праект змянення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і будучага рэферэндуму, закрануў пытанні вакцынацыі, вытворчага траўматызму.

У час экскурсіі па медыцынскай установе прафсаюзным актывістам прадэманстравалі творы мастацтва, якія жыхары дома-інтэрната ствараюць на занятках па працатэрапіі, паказалі ўласную прысядзібную гаспадарку.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga