Уладзімір Сіняк расказаў аб рабоце ў 2021 годзе

Важнае Улада

З чарговай рабочай паездкай на Дзятлаўшчыне пабываў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Нёманскай выбарчай акрузе № 56 Уладзімір Сіняк.

Уладзімір Аляксандравіч выконвае дэпутацкія паўнамоцтвы на прафесійнай аснове на пасадзе члена Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, а таму на пачатку года расказаў сваім землякам-выбаршчыкам, якая работа была ім праведзена ў 2021 годзе.

– За мінулы год Палата прадстаўнікоў правяла дзве сесіі – чацвёртую і пятую, адзначыў Уладзімір Аляксандравіч. – На чацвёртай сесіі дэпутаты разгледзелі 61 пытанне парадку дня, у тым ліку былі ратыфікаваны 13 міжнародных дагавораў, прыняты ў першым чытанні 17 законапраектаў, у другім – 31. У ходзе пятай сесіі парламентарыямі падрыхтаваны і разгледжаны 45 пытанняў парадку дня, у тым ліку ратыфікаваны 5 міжнародных дагавораў, прыняты ў першым чытанні 22 законапраекты, у другім – 23. Цяпер дэпутаты працуюць над законапраектамі, уключанымі ў план работы шостай сесіі. Яшчэ я прыняў удзел у 16 ​​пасяджэннях пастаяннай камісіі і 8 пасяджэннях працоўных групаў.

Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі былі падрыхтаваны да прыняцця на сесіях праекты Законаў Рэспублікі Беларусь: “Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь атамнай электрастанцыі ад 15 сакавіка 2011 года”, “Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прадастаўленні Ураду Рэспублікі Беларусь дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 года”, “Аб змяненні законаў па пытаннях перавозкі небяспечных грузаў і прамысловай бяспецы” (другое чытанне), а таксама праект Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь “Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2020 года № 4 “Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі былі падрыхтаваны да прыняцця на пятай сесіі праекты Законаў Рэспублікі Беларусь: “Аб ратыфікацыі Пагаднення аб прынцыпах і падыходах ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах гарманізацыі заканадаўства дзяржаваў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў названай сферы”, “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дарожным руху” (першае чытанне), “Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь “Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках” (першае чытанне), “Аб змяненні законаў па пытаннях тэхнічнага рэгулявання і энергазберажэння” (другое чытанне).

Вынікам заканадаўчай дзейнасці пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, акрамя пералічаных законаў, прынятых у перыяд чацвёртай і пятай сесій, стала падрыхтоўка законапраектаў да прыняцця ў ходзе шостай сесіі. Гэта праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фармавання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 года”. Гэтым пратаколам замацоўваецца цана прыроднага газу, які пастаўляецца ў 2022 годзе ў Рэспубліку Беларусь Расійскай Федэрацыяй, на ўзроўні 2021 года – 128,5 долара ЗША за 1 тысячу метраў кубічных.

Прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дарожным руху” змяшчае навелы, скіраваныя на далейшае ўдасканаленне забеспячэння бяспекі дарожнага руху, а таксама паляпшэнне прававога становішча грамадзян і арганізацый у адпаведных грамадскіх адносінах. У яшчэ адным падрыхтаваным да прыняцця ў другім чытанні праекце Закона Рэспублікі Беларусь – “Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках” – рэалізаваны падыходы, якія даюць магчымасць размеркаваць грамадзянска-прававую адказнасць паміж удзельнікамі аўтамабільных перавозак за прычыненыя адзін аднаму або трэцім асобам страты.

Цяпер камісіяй вядзецца работа над унесеным у верасні 2021 года праектам Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ліцэнзаванні”.

У справаздачны перыяд мною праведзена 18 сустрэч з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах, 5 асабістых прыёмаў грамадзян і 15 прамых тэлефонных ліній. Было прынята 24 выбаршчыкі, разгледжана столькі ж зваротаў грамадзян. Усе вусныя і пісьмовыя звароты грамадзян разглядаліся ў парадку, прадугледжаным Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”.

Былі растлумачаны тэмы: аб унясенні змяненняў у заканадаўства Рэспублікі Беларусь па супрацьдзеянні экстрэмізму, аб абароне персанальных даных, аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, аб прафілактыцы правапарушэнняў, аб адукацыі, аб Адзіным дні галасавання, аб новым парадку ўплаты дарожнага збору. Выбаршчыкаў таксама хвалявалі пытанні работы сферы ЖКГ, у прыватнасці капітальнага рамонту жылога фонду, добраўпарадкавання ўнутрыдамавых тэрыторый і паркавых зон, паляпшэння жыллёвых умоваў, будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў.

Я прыняў удзел у 5 пасяджэннях Дзятлаўскага і Лідскага раённых выканаўчых камітэтаў і 4 сесіях Дзятлаўскага і Лідскага раённых Саветаў дэпутатаў.

У рамках выканання перадвыбарчай праграмы, рэалізуючы дэпутацкія паўнамоцтвы, – садзейнічаў павышэнню якасці жыцця грамадзян, сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёнаў, якія прадстаўляю ў парламенце.

Заканадаўчая дзейнасць дэпутатаў скіравана на ўдасканаленне дзеючых і прыняцце новых законаў па прававым рэгуляванні адносінаў, звязаных з забеспячэннем грамадскага парадку і грамадскай бяспекай пры правядзенні масавых мерапрыемстваў; недапушчэннем рэабілітацыі нацызму; забеспячэннем нацыянальнай бяспекі; абаронай персанальных даных; дзейнасцю сродкаў масавай інфармацыі; супрацьдзеяннем экстрэмізму; павышэннем эфектыўнасці эканомікі рэспублікі, падатковай палітыкі, стымуляваннем дзелавой актыўнасці, прыцягненнем інвестыцый, развіццём гандлю, турызму, сферы паслугаў, сістэмы аховы здароўя і адукацыі, павышэннем сацыяльных гарантый грамадзян.

Лічу актуальным і для нашага часу лозунг: “Кадры вырашаюць усё”, таму прапаную ў Палаце прадтаўнікоў узнагароджванне Падзякай старшыні Палаты прадстаўнікоў лепшых людзей, якія працуюць на Дзятлаўшчыне і ў Лідскім раёне.

Карыстаючыся выпадкам, дзякую кіраўніцтву Дзятлаўскага і Лідскага раённых выканаўчых камітэтаў, калектывам установаў і арганізацый раёнаў за актыўнае ўзаемадзеянне і эфектыўную сумесную работу ў 2021 годзе.

Выказваю шчырую ўдзячнасць выбаршчыкам за іх нераўнадушную грамадзянскую пазіцыю, канструктыўныя прапановы па ўдасканаленні заканадаўства для далейшага развіцця нашай дзяржавы і скіраваныя на павышэнне якасці жыцця грамадзян.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga