Сустрэча, прысвечаная абмеркаванню праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшла ва ўпраўленні спецыяльных работ “Будкомплекс” горада Дзятлава.
З працоўным калектывам арганізацыі сустрэўся намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік.
У час выступлення ён спыніўся на ключавых момантах Асноўнага Закона краіны. У абноўленай версіі дакумента застаюцца гарантыі для грамадзян, якія тычацца набыцця і будаўніцтва жылля.
– У Дзятлаўскім раёне штогод праводзіцца работа па павелічэнні і абнаўленні жыллёвага фонду, – адзначыў Дзмітрый Расціслававіч. – У канцы 2021 года гасцінна адчыніў свае дзверы для жыхароў пабудаваны 72-кватэрны жылы дом па вуліцы Навагрудскай у райцэнтры. Новы год мы пачынаем з рэканструкцыі інтэрната ў пасёлку Казлоўшчына ў арэнднае жыллё. Ваша арганізацыя таксама паўдзельнічае ў гэтым важным праекце.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga