Пінг-понг па-дзятлаўскі

Важнае Спорт і турызм

У горадзе Лідзе прайшоў пяты калядны турнір па настольным тэнісе.

Паміж сабой спаборнічалі як ветэраны спорту, так і гульцы больш маладога ўзросту. Усяго ў абласным турніры прынялі ўдзел 38 майстроў малой ракеткі з Дзятлава, Навагрудка, Слоніма, Астраўца і Ашмян. Дзятлаўшчыну прадстаўлялі члены клуба аматараў настольнага тэніса Ігар Мацюк, Мечыслаў Васкель, Аляксей Антончык і Мікіта Калашнікаў.

Па выніках спаборніцтваў у агульным заліку тэнісісты з Дзятлава занялі прызавыя месцы: Ігар Мацюк – на “сярэбранай” прыступцы п’едэстала, у Мікіты Калашнікава – бронза. Таксама ў трэцім гульнявым фінале вызначыўся і Аляксей Антончык. Пераможцаў і прызёраў турніру ўзнагародзілі дыпломамі, медалямі і памятнымі сувенірамі.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота Вольгі ВАСІЛЕНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga